Эканамічны суд Менска ліквідаваў ЗАТ “БелаПАН” паводле пазову пракурора Першамайскага раёна горада, паведаміла прэс-служба ведамства. Рашэнне не абскарджана і не апратэставана, яно набыло моц. Агенцтва спыніла працу ў Беларусі ў лістападзе 2021 года, калі Камітэт дзяржбяспекі прызнаў яго “экстрэмісцкім фармаваннем”.
БелаПАН было першым незалежным інфармацыйным агенцтвам у Беларусі. У жніўні 2018 года супрацоўнікі БелаПАН разам з рэдакцыяй TUT.BY былі затрыманыя як фігуранты “справы БелТА”.
6 кастрычніка 2022 года суд абвясціў прысуды фігурантам справы “БелаПАН”. Медыяменеджару Андрэю Аляксандраву прызначылі 14 гадоў калёніі, яго жонцы Ірыне Злобінай — 9 гадоў, экс-дырэктару агенцтва БелаПАН Дзмітрыю Наважылаву — 6 гадоў, галоўнаму рэдактару і дырэктару БелаПАН Ірыне Леўшынай — 4 гады