BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Суд над Нінай Багінскай пачнецца 30 траўня

30 траўня а 10:30 у судзе Першамайскага раёну Менску будзе разглядацца крымінальная справа супраць актывісткі Ніны Багінскай паводле ч. 2 арт. 342 («Неаднаразовае парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў»).

Пра гэта паведамілі крыніцы «Белсату». Аснову абвінавачання супраць Багінскай складаюць адміністратыўныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.

Прычынай сталі шпацыры са значакам бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Менску ў 2024 годзе.

Вядома, што падчас следства па крымінальнай справе Ніну Багінскую некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.

вясна