BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Суд над Палінай Шарэндай-Панасюк перанесены на 15 кастрычніка

Суд над Палінай Шарэндай-Панасюк сарваўся з-за прыезду дыпламатаў. Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса ЕЗ, Аўстрыі, Германіі і Вялікабрытаніі прыехалі ў Рэчыцкі раённы суд, каб падтрымаць палітзняволеную. Яе трэці раз пачалі судзіць нібыта за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

Фота: t.me/viasna96

Але дыпламатаў і маці Паліны не пусцілі ў залу суда па прычыне адсутнасці месцаў, кажа муж Паліны – Андрэй Шарэнда:

-На Паліну працягваецца каласальны псіхалагічны ціск, бо мала таго, што яна загнаная ў такі страшэнны гуманітарны момант, зараз утрымліваецца ў ІЧУ, дзе фактычна ад холада яна не можа спаць. Бо ў судзе было бачна, што яна вельмі кепска выглядае. І фізічна было бачна, што яна стомленая, вельмі бляклы твар, сінякі пад вачыма. Бачна, што яна не спала некалькі сутак. Вельмі цяжка, калі вось такі псіхалагічны ціск ідзе, калі не пускаюць нікога на суд, калі яна бачыць усіх лукашыстаў, якія смяюцца з яе.

Паліна выказала недавер суду. Адмовіла БТ у здымцы. Судзіць мінулагодні Станіслаў Іванюценка.  Маці пачала скандаліць, яе пусцілі ў судовую залу. Паліна паставіла ўмову, што адмовіцца ад судовага ўдзелу, калі не пусцяць тых, хто прыехаў да яе на суд. У выніку Паліну адвезлі ў Гомельскі абласны псіхіятрычны шпіталь, адкуль праз гадзіну прывезлі назад. Суд перанесены на 15 кастрычніка на 14.30.

Беларускае Радыё Рацыя