Разгляд крымінальнай справы палітвязня пачаўся 27 лютага ў Менскім гарадскім судзе. Палітвязня абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».

Паводле наяўнай інфармацыі @pozirkonline, абвінавачванне звязанае з прафесійнай дзейнасцю журналіста падчас масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Журналіст раней працаваў як на беларускія, так і на замежныя медыя — у тым ліку на ўкраінскі часопіс NV.uа. Апошняе месца працы Дабравольскага ў Беларусі — незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН, частку супрацоўнікаў якой у 2021 годзе КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем».
Павел Дабравольскі быў затрыманы ў Менску 22 студзеня 2025 года — праз некалькі месяцаў пасля вяртання на радзіму.
вясна






