BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Суд над журналістам Ігарам Ільяшом адновіцца 4 верасня

«Некалькі месяцаў спатрэбілася на псіхалінгвістычную экспертызу аналітычных тэкстаў Ігара, які абвінавачваецца ў “садзейнічанні экстрэмізму” і ў “дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь”.

Ігар Ільяш
Ігар Ільяш

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook дзядуля жонкі палітвязня Сяргей Ваганаў. Ён падкрэсліў, што пакуль не ведае, ці выявіў эксперт-лінгвіст з БДУ «доказы, якія адпавядаюць абвінавачанням», піша @pozirkonline.

Судовы працэс у Менскім гарадскім судзе быў прыпынены 12 сакавіка. Прашэнне Ігара пра тое, каб экспертыза прайшла ў Дзяржаўным цэнтры судовых экспертыз, суд не задаволіў.

Нагадаем, Ільяша абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369–1 КК РБ) і ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361–4 КК РБ). Паводле санкцый гэтых артыкулаў журналісту пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

вясна