BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Суд у Бялградзе адмяніў экстрадыцыю Андрэя Гнёта

Апеляцыйны суд сталіцы Сербіі, Бялграду, адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі ў Менск беларускага журналіста, рэжысёра і апазіцыйнага актывіста Андрэя Гнёта і накіраваў справу на новы разгляд.

Фота: activatica.org

Рашэнне апублікаванае на сайце суда. Паводле Апеляцыйнага суда, рашэнне Высокага суда ў Бялградзе першай інстанцыі аб экстрадыцыі Гнёта было прынятае «на падставе няпоўна ўстаноўленай фактычнай сітуацыі, з якой вынікае істотнае парушэнне палажэнняў крымінальнага працэсу».

Нагадаем, Гнёта арыштавалі ў аэрапорце Бялграду ў канцы кастрычніка мінулага году паводле ордэру Інтэрполу, выдадзенага на яго Беларуссю. Яго абвінавачваюць у Беларусі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. З чэрвеня бягучага году меру ўтрымання ў выглядзе пазбаўлення волі замянілі яму на хатні арышт.

Беларускае Радыё Рацыя