У Францыі вырашаюць, у якую краіну дэпартаваць беларускага мастака Аляксея Кузьміча.

Сярод варыянтаў называлася Расея. Як стала вядома, адміністрацыйны суд ануляваў рашэнне прэфектуры аб яго дэпартацыі ў Беларусь. Пасля гэтага беларуса ў кайданках вярнулі ў аўтазаку ў дэпартацыйны цэнтр.
Кузьміч 9-ы дзень трымае галадоўку — пратэстуе супраць парушэння яго правоў і ўтрымання пад вартай.
Аляксей Кузьміч правёў шэраг скандальных перформансаў у Беларусі, у тым ліку з палітычным падтэкстам. У РБ на яго распачалі крымінальную справу. Мастак з’ехаў за мяжу але і ў Францыі зладзіў некалькі перформансаў. Нядаўна ён спрабаваў раскапаць магілу славутага мастака Ван Гога, за што быў затрыманы паліцыяй. Суд пакараў Кузьміча штрафам.
Фота: “Новы час”






