BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Суд у Гомелі запрашае Судаленку забраць раней адабраныя ў яго «рэчавыя доказы»

Гомельскі абласны суд накіраваў паведамленне праваабаронцу Леаніду Судаленку з просьбай з’явіцца ў суд для атрымання рэчавых доказаў, канфіскаваных раней у межах крымінальнай справы.

Згодна з дакументам, маёмасць падлягае вяртанню на падставе прысуду Гомельскага абласнога суда ад 25 жніўня 2025 года па крымінальнай справе ў дачыненні да Андрэя Стрыжака ды іншых. У пераліку — ноўтбук, кампутарная тэхніка, электронныя носьбіты, дакументы, вялікая колькасць чэкаў, квітанцый і квіткоў, а таксама іншыя матэрыялы ды сцягі з сімволікай Еўрапейскага звяза.

Маёмасць была адабраная падчас ператрусаў 2020 года ў праваабарончым офісе ў Гомелі. У паведамленні суда ўказана неабходнасць асабістай яўкі для атрымання маёмасці. Пры гэтым альтэрнатыўныя спосабы яе вяртання не прапануюцца, піша «Гомельская Вясна».