Віленскі гарадскі раённы суд упершыню ў гісторыі Літвы прызнаў адносіны дзвюх дзяўчат сям’ёй і абавязаў дзяржаву зарэгістраваць іх партнёрства.

Пра гэта паведаміла ЛРТ са спасылкай на Асацыяцыю талерантнай моладзі.
Адвакат Айварас Жылвінскас, які прадстаўляў інтарэсы пары, заявіў, што рашэнне гістарычнае і стварае прэцэдэнт: цяпер іншыя аднаполыя пары змогуць прасцей дамагацца рэгістрацыі праз суд.
«Па сутнасці гэта азначае, што барацьба, распачатая яшчэ ў 2023 годзе першымі заяўнікамі, урэшце пасля доўгіх колаў дала вынік», — сказаў Жылвінскас у эфіры LRT.
Паводле яго слоў, сам факт прызнання, што «аднаполыя пары могуць лічыцца сям’ёй і рэгістравацца як сям’я», адкрывае шлях да напаўнення інстытута партнёрства рэальным зместам: правамі і абавязкамі.
Беларускае Радыё Рацыя






