BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Суд у Польшчы змяніў выракі абвінавачаным у шпіянажы беларусам

Апеляцыйны суд Познані вынес канчатковую пастанову ў справе двух грамадзянаў Беларусі, абвінавачаных у шпіянажы. У выніку павялічана пакаранне Андрэю Р. з трох да чатырох гадоў. А апраўданаму Дзмітрыю Н. скасавана такое рашэнне, а справа перададзена на новы разгляд у акруговы суд, паведамляе TVN24.

Суддзя адзначыў, што, «на думку Апеляцыйнага суда, падсудныя ўяўлялі сабой свайго кшталту выведчую групу, якая мусіла падрыхтаваць іх да іншых, больш сур’ёзных дыверсійных задачаў».

Ён падкрэсліў, што абвінавачаныя назіралі за палётамі вайсковых самалётаў, якія дастаўлялі дапамогу саюзнікаў Украіне праз Польшчу, а пасля затрымання ім дапамагалі спецслужбы. Усё гэта, паводле суддзі, патрабуе ўзмацнення пакарання.

Нагадаем, што ў 2024 годзе ў Познані суд вынес пастанову ў справе двух беларусаў. 51-гадовага Андрэя Р. і 57-гадовага Дзмітрыя Н. затрымалі красавіку 2022 года паводле падазрэння ў шпіянажы.

Тады суд палічыў даказанай віну толькі аднаго з падсудных – Андрэя Р. Доказаў віны Дзмітрыя Н. суд не знайшоў і вынес апраўдальны вырак.

Беларускае Радыё Рацыя