Інстаграм-старонкі пад назвамі “belarus_in_america”, “razam.bremen”, тэлеграм-каналы “Тутэйшы шляхцiч”, “НУЛЕВЫЕ+”, “Янгмаша’s Bizarre Adventure”, “Belarus Women’s Foundation”, “Baranki Punx”, “Filiżanka”, “Filiżanka Czat”. І гэта далёка не поўны спіс медыя-крыніц, што за апошні час судамі Берасцейскай вобласці былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Распавядае праваабаронца спадарыня Ганна:
– Там яны такімі стаханаўскімі тэмпамі прызнаюць, і па другому колу прызнаюць. І таксама тады пытанне – гэта ўлічваць ці не? У Берасцейскай вобласці стараюцца, шмат чаго дадаюць.
Часцей за ўсё ў экстрэмісцкі спіс апошні месяц траплялі інстаграм-акаўнты, персанальныя старонкі актывістаў у сацыяльных сетках. З’яўляецца і тэндэнцыя занясення ў экстрэмісцкія ўкраінскіх крыніц інфармацыі, – дадала праваабаронца.
Беларускае Радыё Рацыя






