BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

Юрый Васілеўскі скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Працаваў у БНТУ спачатку як асістэнт кафедры, а пасля як выкладчык і старшы выкладчык кафедры электразабеспячэння. Ён аўтар шэрагу навуковых артыкулаў і метадычных дапаможнікаў.

З 2017 года Васілеўскі уключаны ў Рэестр судовых экспертаў. Яго профіль — судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза. Там жа названыя месцы працы Юрыя — «Эксперт Максімум», а таксама «ПравітЭксперт» і БНТУ як працы па сумяшчальніцтве.

Пасля арышту Васілеўскага ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ. Яго абвінавачвалі ў данатах і здрадзе дзяржаве.

Чым скончылася яго крымінальная справа, пакуль невядома, піша «Наша Ніва».