
Суддзі ды прадстаўнікі сілавых ворганаў былі па-просту задзейнічаныя ў прапагандысцкіх мерапрыемствах у межах бязвыбараў, – распавяла правабааронца праваабарончага цэнтра “Вясна” спадарыня Ганна:
– Нібыта крыху пастаўлены на паўзу крымінальныя суды. Літаральна на гэты тыдзень, калі адбываліся датэрміновыя нібыта выбары. Магчыма гэта звязана з тым, што тыя ж суддзі хадзілі сустракацца з навучэнцамі каледжаў, чыталі ім лекцыі. То бок, магчыма і суддзяў заахвоцілі, каб яны рабілі ідэалагічную апрацоўку моладзі.
Таксама колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне за апошнія тыдні змястоўна не змянілася. Яна складае прыблізна 260 чалавек.
Цалкам матэрыялы:
Беларускае Радыё Рацыя






