Прыкладна праз два месяцы — праз такі час на волю павінен выйсці палітвязень з Берасцейскай вобласці Алег Кардаш. Мужчына правёў больш за год за кратамі па двух крымінальных палітычна матываваных артыкулах.
Палітвязню Мікалаю Кардашу прад’явілі арт. 341 Крымінальнага кодэкса — апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці і арт. 368 Крымінальнага кодэкса — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Мужчыну па крымінальнай справе судзілі за тое, што ён распісаў некалькі сцен у пад’ездзе шматпавярховага дома з абразамі Аляксандра Лукашэнкі. Затрыманы ў сакавіку мінулага года і спачатку быў асуджаны па адміністрацыйных артыкулах.
Прысуд па крымінальнай справе — адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя — Аксана Літвінчык.
Першы раз Кардаша затрымалі яшчэ ў сакавіку 2023 года. Тады яго тры разы судзілі па адміністратыўных артыкулах, і кожны раз яму прысуджалі адміністратыўны арышт.
29 верасня 2023 года МУС унесла Кардаша ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Палітвязень спачатку адбываў пакарання ў СІЗА №6 горада Баранавічы, а актуальнае месца знаходжання праваабаронцам не вядомае.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя