Суды агульнай юрысдыкцыі ў Беларусі ў 2025 годзе абвесцілі 36 апраўдальных прысудаў, вынікае са статыстыкі, апублікаванай на сайце Вярхоўнага Суда. Гэта азначае, што апраўдальныя прысуды склалі 0,13% ад агульнай колькасці судовых рашэнняў.

Гэта яшчэ менш, чым у мінулым годзе, калі апраўдальных прысудаў было 0,19%.
Пры гэтым, скарацілася колькасць людзей, якім прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. З іншых зменаў — суды сталі часцей накіроўваць асуджаных на “хімію”.
Усяго за 2025 год асудзілі 28 177 чалавек.






