У Менскім абласным судзе 14 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 31-гадовага Чэслава Канановіча. Мужчыну абвінавачваюць у вярбоўцы, навучанні, ці іншай падрыхтоўцы для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні, альбо ва ўзброеных канфліктах, ці ў фінансаванні такой дзейнасці паводле ч. 2 арт. 361-3 КК.

Справу прызначаны разглядаць суддзя Вячаслаў Тулейка.
Канановічу, паводле прад’яўленага абвінавачання, можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.
Падтрымаць Чэслава: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 Чэслаў Войцехавіч Канановіч/
вясна






