BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сукала заявіў, што Лукашэнка можа памілаваць палітвязняў

У эфіры БТ старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала расказаў, што цягам бліжэйшых шасці месяцаў у Беларусі будзе прымяняцца амністыя для людзей, якія адбываюць пакаранне. Сярод іх і тыя, хто выходзіў на пратэсты ў 2020 годзе

«Мы выдалі судам метадычныя рэкамендацыі, як правільна прымяняць некаторыя нормы амністыі. На працягу шасці месяцаў яна будзе актыўна прымяняцца», – растлумачыў ён.

Паводле яго слоў, калі яны не ўчынілі ніякіх цяжкіх і небяспечных злачынстваў, то Лукашэнка можа іх памілаваць. Сукала згадаў, што раней такіх выпадкаў было 14, але не ўдакладніў, пра што канкрэтна вядзецца гаворка. Разам з тым ён прызнаў, што сярод іх былі і палітвязні.

«Рашэнні прымае галавы дзяржавы. Строга індывідуальна» – сказаў Сукала.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелТА