Супраць актывіста Аляксандра Карнеева пачалі «спецвытворчасць», паведамляе «Медыязона. Беларусь» са спасылкай на тэлеграм-канал Следчага камітэта. Аляксандр Карнееў – актывіст з Маладзечна, удзельнік акцый пратэсту ў 2020 годзе, палітэмігрант. Як піша ведамства, «адмысловую вытворчасць» супраць яго пачалі па артыкуле аб гвалце альбо пагрозе гвалтам у дачыненні да міліцыянта. Следчы камітэт прапануе яму з“явіцца ў сваё раённае ўпраўленне.
Таксама стала вядома, што прызначылі дату завочнага суда над актывістам і выконваючым абавязкі старшыні БНФ Вадзімам Саранчуковым. Яго будуць завочна судзіць па артыкуле «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» 19 жніўня ў Гарадзенскім абласным судзе. Суддзя — Аляксандр Козел, піша @nebovkletku.
Беларускае Радыё Рацыя