Пасля шэрагу інтэрв’ю незалежным СМІ Следчы камітэт распачаў новую крымінальную справу супраць выкладчыка і праграмнага дырэктара Вольнага Беларускага Універсітэту Алеся Лагвінца, які знаходзіцца за межамі Беларусі. 1 ліпеня 2024 года яго ўжо завочна засудзілі да 10 гадоў зняволення па так званай справе «20 экспертаў», а таксама дадалі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».

У суботу, 26 красавіка, трое асобаў, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ, апыталі цесця і цешчу Алеся. Таксама ў іх прысутнасці апячаталі дом Лагвінца на падставе рашэння следчага А. А. Шрубіка ад 31 сакавіка 2025. Новую крымінальную справу распачалі паводле чатырох артыкулаў КК, па якіх ужо судзілі Алеся летась.
Супрацоўнікі КДБ выказалі зацікаўленасць у наўпроставым кантакце з Алесем, але той каментуе:
«Жадання і патрэбы ў камунікаванні з прадстаўнікамі незаконных уладаў ці спецслужбаў Беларусі ў мяне няма».
вясна






