BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супраць калумністкі Ганны Златкоўскай распачалі крымінальную справу

8 кастрычніка ў Менску сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру да маці журналісткі і калумністкі Ганны Златкоўскай. У гэты ж дзень стала вядома, што ў дачыненні да Златкоўскай у Беларусі распачатая крымінальная справа, а на яе маёмасць — лецішча — накладзены арышт.

Паводле якога артыкула пераследуюць журналістку і ў чым сутнасць абвінавачання — пакуль невядома.

«Што гэта за крымінальная справа супраць мяне, маці не паведамілі. Паводле іх слоў, сказаць могуць толькі мне. У органах, відаць, ведаюць, што я ў Літве. Як яны будуць паведамляць асабіста мне, не ведаю. Думаю патэлефанаваць ім, але сумняюся, што гэта дапаможа. Хутчэй, ветліва прапануюць прыехаць і паабяцаюць усё расказаць пры сустрэчы», — распавяла Ганна службе маніторынгу @bajmedia.

На яе маёмасьць — лецішча — наклалі арышт.