Супраць мастачкі Віялеты Майшук распачалі спецвытворчасць — яе збіраюцца судзіць завочна.

27-гадовай Віялеце інкрымінавана ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Віялета — мастачка з Гомельшчыны, якая ў 2020 годзе праз палітычны пераслед мусіла пакінуць Беларусь. Яе запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне Следчага камітэта ў Петрыкаве






