Супраць 78-гадовай грамадскай актывісткі Ніны Багінскай завялі крымінальную справу. Яе абвінавачваюць у «неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

Прычынай сталі шпацыры зь бел-чырвона-белым значкам на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сымболікі на вуліцах Менску ў мінулым годзе. Неўзабаве распачнецца разбіральніцтва ў судзе Першамайскага раёна Мінска, інфармуе ПЦ «Вясна».
Як стала вядома, Багінскую летась тройчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Агульная сума штрафаў склала 7200 рублёў. Апроч гэтага, на яе складзеныя яшчэ пяць пратаколаў. Падчас следства па крымінальнай справе жанчыну некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.






