На былую палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк распачалі дзве крымінальныя справы. Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда. «Учора стала вядома, што супраць маёй жонкі Паліны Шарэнды-Панасюк лукашысты завялі новыя крымінальныя справы па арт. 422 і 361 (ухіленне ад нагляду і заклікі да санкцый»). Таксама адбыліся допыты родных Паліны», — напісаў Андрэй у сваім фэйсбуку.

Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю сёлета ў лютым пасля чатырох гадоў зняволення. Яна была арыштаваная ў пачатку студзеня 2021 года і першапачаткова асуджаная на два гады, але потым ёй двойчы дадавалі па году зняволення, а затым некалькі месяцаў трымалі ў СІЗА. Па вызваленні яна выехала з Беларусі.






