Супраць палітвязня Дзмітрыя Разановіча распачалі новую справу.

З ініцыятывы адміністрацыі Івацэвіцкай калоніі № 22 на палітвязня завялі крымінальную справу за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Паводле тэлеграм-канала анархістаў «АЧК-Беларусь», дата разгляду новай справы пакуль невядомая.
Летась палітвязня перавялі ў ПКТ да сакавіка. Дзмітрыя неаднаразова змяшчалі ў ШЫЗА, а таксама пазбавілі спатканняў і перадач і пагражалі перавесці на турэмны рэжым. Вядома, што Дзмітрыя Разановіча ў 2021-ым асудзілі да 19 гадоў зняволення.
Беларускае Радыё Рацыя






