BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супраць палітвязня Сяргея Раманава пачалі новую крымінальную справу

Па інфармацыі @belarus_abc, палітвязню прад’явілі чарговае абвінавачванне паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Пры гэтым, у сакавіку 2023 года Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў зняволення паводле гэтага артыкула. Новы суд, верагодна, распачнецца ўжо праз некалькі тыдняў. Нядаўна Сяргея, які толькі ў траўні выйшаў з ПКТ, дзе правёў паўгода, зноў адправілі туды ў ліпені на 5 месяцаў. Лісты ад Сяргея не даходзяць ужо больш за месяц.

Нагадаем, 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме. Месца ўтрымання Сяргея: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16.