Следчы камітэт Беларусі ўзбудзіў чарговую крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» супраць праваабаронцы і былога палітвязня, асуджанага да пяці гадоў калоніі, Леаніда Судаленкі, паведамляе @MAYDAYMog.

26 сакавіка па месцы рэгістрацыі ў Гомелі прыйшлі некалькі сілавікоў і пракурор, каб скласці акт аб яго адсутнасці дома. Гэта ўжо трэцяя крымінальная справа супраць праваабаронцы.
Праваабаронца лічыць, што ягоны пераслед — гэта прыклад таго, як рэжым спрабуе прымусіць замоўкнуць тых, хто адстойвае свабоду і справядлівасць:
«Я буду працягваць працу на міжнароднай арэне і звяртацца да ўсяго свету ў змаганні з рэжымам, які парушае правы і свабоды беларусаў. Да тэрміна ў пяць гадоў мне хочуць дадаць яшчэ сем, а потым так і да 30 магчымых у Беларусі год пазбаўлення волі, але гэтым мяне ўжо не спыніць, бо мае перакананні ў праўдзе».
вясна






