BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супраць Вікторыі Кульшы хочуць пачаць трэцюю запар крымінальную справу

Вікторыю двойчы за мінулы год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Вікторыя больш за месяц знаходзіцца ў ПКТ, але сустрэла Новы год у штрафным ізалятары. Цяпер стала вядома, што адміністрацыя жаночай калоніі № 24 ініцыявала ўзбуджэнне супраць палітзняволенай ужо трэцяй крымінальнай справы па арт. 411 КК. Падрабязнасці пакуль невядомыя.

Нагадаем, раней у зарэчанскай калоніі адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.

Адрас для падтрымкі: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша.

вясна