На палітвязня Змітра Дашкевіча завялі яшчэ адну крымінальную справу. Пра гэта піша reform.news са спасылкай на жонку Змітра – Насту Дашкевіч.
Паводле Насты, гэтым разам размова ідзе аб ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Санкцыя артыкула прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.
Дашкевіча ў 2022 годзе прыгаварылі да 1,5 года калоніі па артыкуле 342 КК Беларусі. Ён павінен быў выйсці на волю ў ліпені 2023 года, але супраць яго распачалі новую крымінальную справу па артыкуле аб непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі (арт. 411 ч. 1 КК). У кастрычніку 2023 году Зміцер быў асуджаны яшчэ да года калоніі.
У пачатку траўня, за два месяцы да вызвалення, стала вядома, што супраць яго распачалі новую крымінальную справу — па артыкуле 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).