Абмен досведам з беларусамі ЗША, дапамога Украіне, беларускім і ўкраінскім ваярам ды ветэранам, правядзенне палітычных акцый на беларускую і ўкраінскую тэматыку.

Гэта ўсё справы, важныя на бягучы момант для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Канадзе, – распавяла беларуская грамадская дзяячка Марыя Разумава.
-Я думаю, што гэта даволі нязменна для мяне – гэта пытанне беларускіх добраахвотнікаў. Вайна трывае, яны заўсёды патрабуюць нейкай дапамогі ад нас і падтрымкі.
Марыя Разумава падагульніла, што асабіста для яе прыярытэтнай застаецца ўкраінская тэма, бо ад яе залежыць беларуская будучыня.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя