BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супрацоўніцу пяцізоркавага гатэля будуць судзіць за пратэсты і дапамогу палітвязням

Марыне Алісеенка 40 гадоў. Яна з Менска, скончыла Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 2008 годзе. Пасля гэтага працавала перакладчыкам, але ў 2012 годзе ўладкавалася ў элітны пяцізоркавы мінскі гатэль Crowne Plaza. За два гады яна з асістэнта менеджара па продажах стала кіраўніком аддзела продажу і маркетынгу.

Падобна, што цяпер Алісеенка за кратамі, паведамляе nashaniva.com. Яе сацсеткі не абнаўляюцца з 22 студзеня 2024 года, апошняя актыўнасць была за два дні да аблавы КДБ на тых, хто дапамагаў палітвязням. Яе будуць судзіць за пратэсты і дапамогу палітвязням.

Суд над Марынай пачнецца 2 кастрычніка ў Менскім гарадскім судзе. Яе вінавацяць па двух артыкулах — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Судзіць яе будзе Сяргей Хрыпач.