
19 верасня суддзя Вушацкага райсуда Аксана Мішута судзіла Сяргея Чарткова, Генадзя Арлоўскага і Дзмітрыя Федуковіча паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Як паведамляе @vicspring, усе яны супрацоўнікі Вушацкага філіяла “Белтэлекама”, усе ў розны час былі станоўчымі героямі публікацый у мясцовай “раёнцы”. І нават болей: Генадзь Арлоўскі быў занесены на раённую Дошку гонару ў 2022 годзе, а Дзмітрый Федуковіч — у 2014 годзе.
20 верасня, тая ж суддзя Аксана Мішута разбірала справу Алены Федуковіч, жонкі асуджанага напярэдадні. Жанчына таксама працуе ў мясцовым філіяле “Белтэлекама”, і судзяць яе таксама за “распаўсюд экстрэмізму”.






