BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супрацоўнікаў дзяржустаноў апытваюць наконт паездак за мяжу

Праваабаронцы фіксуюць, што ў Беларусі супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў апытваюць, навошта яны ездзілі за мяжу.

Першы вядомы выпадак здарыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. “Улічваючы, што гэта самая вялікая ВНУ краіны, у тым ліку па колькасці супрацоўнікаў, відавочна, што такая практыка закране вялікую колькасць людзей. Гэта парушае права на працу і права на неўмяшанне ў асабістае жыццё”, – лічыць эксперт Беларускага Хельсінскага камітэта Кацярына Дэйкала.

Такая практыка з’явілася і ў іншых дзяржаўных установах. “Пыталіся, навошта ездзіў за мяжу, нават калі паездка была падчас адпачынку. Калі ёсць сваякі за мяжой, пра іх вельмі падрабязна пытаюцца: дзе жывуць, чым займаюцца, як ставяцца да ўлады, чаму не вяртаюцца”, – распавяла DW супрацоўніца паліклінікі ў Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя