BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» найчасцей судзяць за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Супрацоўнікаў ААТ “Гродна Азот” часцей за ўсё судзяць па адміністрацыйным артыкуле аб распаўсюджванні “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, пра гэта “Гродзенскаму хіміку” расказала вядучая спецыялістка аддзела ідэалагічнай работы прадпрыемства Таццяна Куратнік.

Па яе словах, найчасцей супрацоўнікаў «Гродна Азота», якія ўчынілі «правапарушэнне», судзяць па арт. 19.11 КаАП, у прыватнасці па другой частцы гэтага артыкула – “Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі». Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета “правапарушэння” або без.