Супрацоўнікі міліцыі прыходзяць дадому да мінчукоў, якія некалі былі заўважаныя ў апазіцыйнай дзейнасці, піша «Белсат» са спасылкай на крыніцы.
Былым актывістам дэмакратычнага руху, якія нават не ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года, прапануюць падпісаць папярэджанне аб забароне парушэння грамадскага парадку.
Там указваецца, што ў выпадку ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі грамадзянін можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Некаторым «візіцёры» паведамілі, што выконваюць загад ГУБАЗіКу.
У аўторак беларускія сілавікі пачалі прыходзіць да былых палітвязняў, а таксама сваякоў палітвязняў.
Па дадзеных праваабаронцаў, пераследам падвергліся не менш за 165 чалавек.
Новую хвалю рэпрэсій асудзілі ў ЕЗ, Польшчы, ЗША і іншых краінах.