
4 верасня ў Еўрапарламенце прайшла сустрэча з кіраўнікамі і прадстаўнікамі беларускіх медый. Арганізатар сустрэчы – Дэлегацыя па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Еўрапарламенту на чале з Малгажэтай Гасеўскай.
Сустрэча пачалася а 10-й гадзіне.
Заяўленая тэма для абмеркаванняў: “Роля незалежных беларускіх СМІ ў падтрымцы дэмакратычных змен у Беларусі і супрацьдзеянні дзяржаўнай прапагандзе і дэзінфармацыі“.
Удзел у сустрэчы ўзялі кіраўнікі медый Наталля Радзіна (“Хартыя-97”), Аліна Коўшык (Белсат TV), Яўген Вапа (Беларускае Радыё Рацыя), былая кіраўніца Белсату Агнешка Рамашэўска-Гузы, журналіст Радыё Свабода і былы палітвязень Ігар Карней, ды іншыя.








Было абмеркавана пытанне падтрымкі беларускіх незалежных медый.









Беларускае Радыё Рацыя






