BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сусветная арганізацыя здароўя папярэдзіла пра новую небяспечную інфекцыю

Сусветная арганізацыя здароўя другі раз за два гады абвясціла надзвычайнай сітуацыяй па ўсім свеце пагрозу распаўсюджвання інфекцыі mpox, паведамляе Reuters.

Фота: © EPA-EFE/TIAGO PETINGA

Раней гэту інфекцыю называлі «воспай малпаў», але ў 2022 годзе назву прызналі састарэлай і замянілі на абрэвіятуру. На пасяджэнні 14 жніўня чыноўнікі САЗ паведамілі, што ў апошнія тыдні назіраецца буйны рост выпадкаў захворвання mpox у краінах Афрыкі, і хвароба можа распаўсюдзіцца і на іншыя кантыненты.

Раней рэжым надзвычайнай сітуацыі з прычыны mpox абвясцілі ў Афрыцы. З пачатку года ў 18-ці краінах Афрыкі было зарэгістравана больш за 15 тысяч выпадкаў захворвання і 461 смерць, што на 160% больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Патрабуецца тэрміновая вакцынацыя насельніцтва, але вакцын не дастаткова.