BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя

5 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, і сёлета ён прысвечаны барацьбе з пластыкавым забруджваннем.

Эксперт Альянсу «Зялёная Беларусь» Уладзіслаў Шумак заклікае актыўна ўдзельнічаць у сістэме збору пластыкавых бутэлек, якая дзейнічае ў гандлёвых сетках Польшчы:

–  Напрыклад, у Літве гэта адразу адбілася на стане навакольнага асяроддзя. У Літве зараз вы на вуліцы не знойдзеце ні шкляную, ні пластыкавую тару. А ў Польшчы пакуль што эксперыменты асобных гандлёвых сетак. Сёння яшчэ можна зменшыць выкарыстанне аднаразовага пластыку і пераходзіць на шматразовы не пластыкавыя рэчы. Вытворчасць пластыка пакуль што ідзе ўперадзе ў параўнанні з яго перапрацоўкай.

У Беларусі штогод прадпрыемствы могуць перапрацаваць каля 143 тысяч тон пластыку. У сталіцы — Менску — за год перапрацоўваецца прыкладна 6,5 тысяч тон. У Польшчы сітуацыя з аднаго боку маштабней: у 2022 годзе было перапрацавана каля 600 тысяч тон пластыкавых адходаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя