Са студзеня 2024 года няма сувязі з 67-гадовай палітзняволенай актывісткай з Пружанаў Аленай Гнаук.
Паведамляецца, што Алене Гнаўк мусілі зрабіць аперацыю на кішачніку, бо там з’явіліся новаўтварэнні. Такія аперацыі робяць у Гомельскай жаночай калоніі №4, куды і мусілі адвезці палітзняволеную. Але дагэтуль невядома, ці зрабілі ёй гэтую аперацыю.
Алену Гнаук з 2020 года затрымлівалі і арыштоўвалі 17 разоў і аштрафавалі на 173 базавыя велічыні. Яе судзілі па “карагоднай справе” ў Берасці, а таксама за абразу Лукашэнкі і за “дыскрэдытацыю Беларусі”. Паводле апошніх абвінавачванняў, пенсіянерцы прысудзілі 3,5 года калоніі агульнага рэжыму.
Адміністрацыя Гомельскай калоніі №4, дзе Гнаук адбывала пакаранне, ініцыявала новую крымінальную справу — нібыта, за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі”. Па гэтай справе жанчыне дадалі яшчэ год калоніі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: bgmedia.site