BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Свабодны Смаленск»: радыё з беларускім голасам

Фонд Цэнтр Культуры і Гісторыі Смаленшчыны, які афіцыйна зарэгістраваны ў Познані, абвясціў пра запуск новага радыёпраекта «Свабодны Смаленск».

Праект натхнёны традыцыямі самвыдату і падпольных радыёстанцый, калі інфармацыя перадавалася з рук у рукі і свабоднае слова было асабліва важным. Кажа заснавальнік радыёпраекта, прэзідэнт праўлення Фонда Сяргей Фралоў:

-Мы хочам, каб нас слухалі ў Смаленску, каб была зваротная сувязь. Ідэя радыё з’явілася не раптам. Мы, насамрэч, даўно планавалі. Зараз у Расеі Ютуб увогуле можна сказаць заблакавалі, і мы вырашылі зрабіць такую прастору для адкрытай размовы. Зараз мы працуем у тэставым рэжыме, у эфіры гучыць музыка. У бліжэйшы час з’явяцца прамыя эфіры, дыскусіі, інтэрв’ю.

Па словах Сяргея Фралова, у хуткім часе ў эфіры з’явяцца размовы пра палітыку, гісторыю, памяць і сучаснае жыццё Смаленшчыны з ухілам на яе беларускі чыннік фармавання. Кожны слухач можа ўзяць удзел у эфіры, запісаўшы кароткае аўдыё пра станцыю (10–30 секунд) і даслаўшы яго на паштовую скрыню радыёпраекта «Свабодны Смаленск».

Слухаць радыё ўжо можна па спасылцы: https://link.radioking.com/svabodny-smalensk.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя