Усе затрыманыя па падазрэнні ў тэракце ў Падмаскоўі – грамадзяне Расеі, але яны толькі нядаўна атрымалі грамадзянства, прыбыўшы з краін блізкага замежжа. Паведамляе тэлеграм-канал 112.

Афіцыйна Следчы камітэт РФ паведамляў пра 115 загінулых. Пацярпелі ў выніку нападзення на цэнтр “Крокус” больш за 120 чалавек. Неафіцыйна з’яўляюцца лічбы пра 150 загінулых.
Сваякі шукаюць грамадзяніна Беларусі пасля тэракту ў канцэртнай залі ў Падмаскоўі. Пра гэта паведаміў журналістам пасол Беларусі Дзмітрый Круты, піша БелТА. Раней паведамлялася, яшчэ адзін беларус знаходзіцца ў крайне цяжкім стане пасля тэракту.
Тэракт у “Крокус Сіці Хол” адбыўся ўвечары 22 сакавіка. Узброеныя мужчыны ўварваліся ў канцэртную залу і пачалі страляць. Таксама яны разлілі гаручую вадкасць і падпалілі яе. Відавочцы распавядаюць, што чулі выбухі. Пачаўся пажар, ахвярамі якога таксама стала шмат людзей. Раніцай 23 сакавіка з’явілася інфармацыя, што ФСБ Расеі ў сувязі з нападам на “Крокус Сіці Хол” затрымала 11 чалавек. З іх чацвёра — непасрэдныя выканаўцы тэракту.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: cdnuploads.aa.com.tr