Паводле генеральнага пракурора Андрэя Шведа, камісія па вяртанні разгледзела 241 заяву, а 19 чалавек па выніку вярнуліся ў Беларусь (некаторыя прыязджалі і вярталіся па некалькі разоў).

Таксама прыкладна сорак чалавек атрымалі адказ, што яны могуць спакойна вяртацца, ва ўладаў да іх няма ніякіх прэтэнзій. Аднак, кажа Швед, частку з гэтых людзей «дастаткова шчыльна апрацоўваюць замежныя спецслужбы».
Камісія па вяртанні была створана ў 2022 годзе па загадзе Лукашэнкі. Яна разглядае звароты беларусаў, якія хочуць вярнуцца, і паведамляе, ці ёсць да чалавека прэтэнзіі з боку ўладаў, а таксама пра магчымасць вярнуцца, не трапіўшы за краты. Аднак людзі, якія вярнуліся ў краіну пасля звароту ў камісію, усё роўна зазнаюць крымінальны пераслед.