
Учора адбыўся другі суд, аднак ягоны вынік пакуль невядомы, піша katolik.life.
Нагадаем, айца Паўла затрымалі разам з іншым святаром — айцом Анджэем Юхневічам, які таксама служыць у Шуміліне. Айцу Анджэю прысудзілі 15 сутак арышту — гэты тэрмін сканчваецца 23 траўня. Акрамя таго, судзілі адну з парафіянак — за падпіску ў сацсетцы на “экстрэмісцкую” старонку, яе пакаралі штрафам.