BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святара з Валожына абвінавачваюць у “здрадзе дзяржаве”

Святара з Валожына абвінавачваюць у “здрадзе дзяржаве”. Айца Генадзя Акалатовіча затрымалі летась у лістападзе.

Піша праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Ён перанёс інфаркт і нядаўна яму была зроблена аперацыя на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем, ён мае патрэбу ў медычным назіранні і пастаянным прыёме лекаў. 

Нягледзячы на гэта, яго ўтрымліваюць у СІЗА КДБ. У першыя дні пасля затрымання святару ўдалося перадаць толькі прадметы гігіены, бялізну і таблеткі – ён мае сур’ёзныя хваробы, таму вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў. Ксяндза абвінавачваюць у “здрадзе дзяржаве” паводле арт. 356 Крымінальнага кодэксу.