BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская: Лепшы спосаб адсвяткаваць 1 траўня – змагацца за правы працоўных

«Лепшы спосаб адсвяткаваць сёння першага траўня – гэта працягнуць змагацца за правы працоўных. Не дазваляйце ўшчамляць вашыя правы нават у дробязях. За з’яўленне гэтых правоў ужо заплачана высокая цана». Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам з нагоды Дня працы. У ім яна адзначыла важнасць першапачатковага значэння свята.

Палітык падкрэсліла, што першапачаткова першы траўня сімвалізаваў барацьбу за правы працоўных і адстойванне сацыяльнай справядлівасці.

«Аднак у Беларусі мы сутыкаемся з трагічнай іроніяй: абвясціўшы 1 траўня святочным днём, улада актыўна душыць незалежныя прафсаюзы і абмяжоўвае правы рабочых», – сказала Святлана Ціханоўская.

Яна нагадала, што ўлады ліквідавалі Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў і яго сяброўскія арганізацыі: Беларускі незалежны прафсаюз, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, Свабодны прафсаюз Беларускі і Свабодны прафсаюз металістаў. Старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, намеснік старшыні РЭП Генадзь Фядыніч былі пазбаўленыя волі.

Беларускае Радыё Рацыя