BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская наведала шэлтар для былых беларускіх палітвязняў у Варшаве

Дэмакратычня лідарка Святлана Ціханоўская сёння, 5 лютага, наведала шэлтар для беларускіх былых палітвязняў у Варшаве. На сустрэчы таксама прысутнічалі экс-зняволенныя, дарадца палітычнай дзяячкі Франак Вячорка і кіраўніцы Дому Алеся Буневіч і Ганна Федаронак.

Франак Вячорка, Алеся Буневіч, Святлана Ціханоўская і Ганна Федаронак

Пра мэту падзеі распавяла Святлана Ціханоўская:

-Перш за ўсё вельмі ўдзячная, што ёсць такія пляцоўкі, якія дапамагаюць былым палітзняволеным, вельмі ўдзячная беларускім ініцыятывам, арганізацыям, што такой самаахвярнасцю, валанцёрствам яны спрабуюць ахінуць цяплом людзей. Вельмі была радая бачыць палітзняволеных у добрым настроі. І канешне, бачу, што шмат цяжкіх эмоцый і ўспамінаў пра турму, але людзі спрабуюць быць мочнымі, уладкаваць сваё жыццё. І дапамога, якую аказвае гэты шэлтар, для іх вельмі важаня.

Сустрэча ў шэлтары доўжылася каля 2 гадзін. Пасля яе ва ўдзельнікаў была магчымасць прыватна пагутарыць, а таксама сфатаграфавацца са Святланай Ціханоўскай.

Цалкам матэрыял:

* * *

Дэмакратычня лідарка Святлана Ціханоўская наведвае шэлтар для былых беларускіх палітвязняў у Варшаве. У сустрэчы прымаюць удзел і экс-зняволенныя.

Беларускае Радыё Рацыя