BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская падтрымала музыкаў «Би-2»

Памыляецца той, хто думае, што праблемлематычная сітуацыя, у якую трапілі ўдзельнікі вядомага гурта, не датычыць беларусаў.

Калі каротка, то музыкантаў у Тайландзе звінавацілі ў канцэрце без дазволу, засадзілі за краты, там яны ўтрымліваюцца ва ўмовах, блізкіх да катаванняў, і мала хто сумняецца, што за сітуацыяй, цана якой папярэджанне ці штраф, стаіць расейская спецслужба.

Самі музыканты перадалі на волю заяву, што нічога не парушалі. Што да спецслужбаў, падазрэнне выкліканае спалучэннем празмернага пераследу з не відавочнасцю парушэння.

Але галоўнае ў тым, што «Би-2» асудзілі напад Расеі на Украіну. А перад тым, падтрымалі рэвалюцыйны рух у Беларусі.

Сам гурт «Би-2» асацыюецца з расейскай рок-поп сцэнай, хоць яго стваральнікі паходзяць з Беларусі, і маюць аўстралійскі ды ізраільскі пашпарты. З цяперашняга складу музыкаў, затрыманых у Тайландзе, мяркуецца што тры чалавекі з расейскімі пашпартамі. Яшчэ тры з расейскім і другім грамадзянствам. Іх могуць дэпартаваць у Расею і пасадзіць у турму.

Рыхтаваў гэты матар’ял, а тут мне прапануюць – глядзі: танныя квіткі ў Эфіопію. Кажу, кожны, каго так ці інакш пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах, у так званых «трэціх краінах» можа спазнаць праблемы з ініцыятывы спецслужбаў Лукашэнкі ці Пуціна.

Трэція краіны, часта з развітым турызмам, але не развітай палітычнай пазіцыяй. З дапамогай міжнароднага права з іх могуць паспрабаваць вычапіць палітычных апанентаў.

Гэта папярэджанне ўсім беларусам – чытайце якой палітычнай арыентацыі ўрад краіны, куды вы імкняцеся пагрэцца на сонейку.

Дыктатары Пуцін і Лукашэнка дэманструюць добры настрой пры сустрэчы, але справы іх далёкія ад рэспектабельнасці. Прапагандзе няма чым казыраць, таму акты помсты ідэйным апанентам за мяжой цалкам лагічныя.

Адвакат-міжнароднік Алесь Міхалевіч распавядае ў інтэрв’ю, што ў некаторых краінах вас могуць затрымаць, а пасля адпусціць, як у Турцыі ці Арменіі, а з некаторых могуць выдаць, як з краінаў Сярэдняй Азіі.

Так, што, калі хочаце адпачыць у цяпле, лепш абірайце краіны Еўразвязу.

Севярын Квяткоўскі, Беларускае Радыё Рацыя