BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская павіншавала педагогаў з Днём настаўніка

У сваім віншаванні яна нагадала пра ўмовы, у якіх сёння працуюць беларускія настаўнікі – ціск і ідэалогіі ў школах, звальненнях, дэфіцыце кадраў і нізкіх заробках.

«На вялікі жаль, сёння выкладчыкам даводзіцца ўзважваць кожнае слова. Бо нават праз цытату кагосьці з беларускіх класікаў, якія раптоўна сталі экстрэмістамі, можна апынуцца ў турме. Ідэалогія і палітыка запоўнілі школы – і гэты ціск не дазваляе свабодна дыхаць і творча падыходзіць да працы. Настаўнікаў прымушаюць выдаляць «нядобранадзейныя» фатаздымкі з кабінетаў замежнай мовы. Выклікаюць у КДБ за ўдзел у чаце ўзаемадапамогі і настойваюць на справаздачах аб тым, што яны робяць падчас «фортачак» у раскладзе.

Як вынік, вопытныя спецыялісты пакідаюць школы, маладыя настаўнікі не бачаць перспектыў у прафесіі, хто застаецца – вымушаны весці некалькі прадметаў адначасова», – адзначыла палітык.

«Але захапляюся вамі, таму што, нягледзячы ні на што, вы працягваеце выхоўваць дзяцей. Даяце ім падтрымку і не дазваляеце падмяняць месцамі дабро і зло. ганаруся вашай здольнасцю слухаць і чуць дзяцей – і даводзіць кожнаму беларусу і кожнай беларусцы, што яны з’яўляюцца асобамі», – дадала Ціханоўская.