Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам дзяржсакратара па палітычных пытаннях ЗША Джонам Басам. На сустрэчы таксама прысутнічаў Крыстафер Сміт, які адказвае ў Дзярждэпартаменце за Беларусь.

Ціханоўская заклікала прадоўжыць і павялічыць фінансавую падтрымку для беларускіх СМІ, рэпрэсаваных асоб, культурных і адукацыйных ініцыятыў, а таксама спрасціць працэдуру выдачы віз; а таксама расказала пра Міжнародны гуманітарны фонд для дапамогі рэпрэсаваным, які падтрымалі Швецыя і Нарвегія. Прадстаўнікі ЗША запэўнілі Ціханоўскую, што палітыка штатаў застанецца паслядоўнай і прынцыповай у адносінах да Беларусі і супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі працягнецца, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Беларускае Радыё Рацыя






