BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская сустрэлася са Святланай Алексіевіч

Нобелеўская лаўрэатка прыехала ў Вільню на Кніжны кірмаш.

Здымак: t.me/tsikhanouskaya

«Гэта была цёплая і шчырая сустрэча, дзе суразмоўцы абмеркавалі лёс беларускіх палітвязняў і важнасць адвакатавання іх вызвалення, а таксама абмяняліся думкамі пра ролю жаночага лідарства для беларускага грамадства і палітыкі Беларусі. Таксама размова ішла пра важнасць салідарнасці: галоўнае цяпер — шукаць тое, што натхняе, захоўваць еднасць і веру ў будучыню, нягледзячы на ўсе выпрабаванні», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Святланы Ціханоўскай.

Акрамя таго, Святлана Ціханоўская ўручыла Алексіевіч Крыж Адраджэння, якім узнагароджваюцца за адданасць інтарэсам беларускага народу і значны ўклад у развіццё беларускай культуры.

Беларускае Радыё Рацыя