Суд Маскоўскага раёна Менска вынес прысуд па справе 40-гадовага Паўла Ліса. Камерцыйнаму дырэктару кампаніі ITTAS прысудзілі хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах 2020 года. Яго імя дадалі ў «спіс экстрэмістаў».

Павел — сын 67-гадовага высокапастаўленага чыноўніка Анатоля Ліса, піша «Наша Ніва».
Ліс-старэйшы з 2022 года працуе амбасадарам Беларусі ў Грузіі, а да таго зрабіў адметную кар’еру — кіраўнік Навагрудка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік Мазыра, намеснік міністра прыроды, памочнік Лукашэнкі па Гомельшчыне, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнік Брэсцкай вобласці.
Павел Ліс працаваў намеснікам прарэктара БДУІР (2012—2016), дырэктарам Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі (2016—2019), пасля чаго пайшоў у IT.
вясна